Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2024

21 лютага у ДУА «Санаторны дзіцячы сад № 37 г. Віцебска” адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы. Даўно вядома, што наяўнасць сваёй мовы, а тым больш валоданне ей – гэта адна з прыкмет незалежнасці. Таму адна з галоўных задач дашкольнай адукацыі – далучаць выхаванцаў да багацця беларускай мовы, пашыраць слоўнікавы запас, фарміраваць каштоўныя адносіны да яе.

Вось і выхаванцы дзіцячага сада разам са сваімі выхавацелямі і супрацоўнікам бібліятэкі імя Л.Н.  Талстога  Рэвяка Л.Г.размаўлялі на роднай мове, адгадывалі загадкі, чыталі вершы, разам  з педагогамі адправіліся ў завочнае падарожжа пад назвай “Беларускі краявід”. У музычным зале была арганізавана выстава беларускай мастацкай літаратуры, а таксама на выставе былі прэзентаваны лэпбукі, зробленыя сваімі рукамі